Книга Неемии, глава 10

Нээм 10Прыклалі пячаткі: Нээмія - Тыршата, сын Гахаліі, і СэдэкіяСэрая, Азарыя, Ерамія,Пашхур, Амарыя, Малхія,Хатуш, Шэванія, Малух,Харым, Мэрэмот, Авадыя,Данііл, Гінэтон, Варух,Мэшулам, Авія, Міямін,Маазія, Вілгай, Шэмая: гэта сьвятары.Лявіты: Ісус, сын Азаніі, Вінуй, з сыноў Хэнадада, Кадмііл,і браты іхнія: Шэванія, Гадыя, Кліта, Фэлая, Ханан,Міха, Рэхоў, Хашавія,Закхур, Шэрэвія, Шэванія,Гадыя, Ваній, Вэнінуй.Узначальцы народа: Парош, Пахат-Мааў, Элам, Зату, Ванія,Вуній, Азгад, Бэвай,Аданія, Бігвай, Адын,Атэр, Эзэкія, Азур,Гадыя, Хашум, Бэцай,Харыф, Анатот, Рэвай,Магніяш, Мэшулам, Хэзір,Мэшэзавэл, Садок, Ядуй,Фэлатыя, Ханан, Ананія,Асія, Хананія, Хашуў,Лахэш, Пілха, Шавэк,Рэхум, Хашаўна, Маасэя,Ахія, Ханан, Анан,Малух, Харым, Ваана.І іншы люд, сьвятары, лявіты, брамнікі, сьпевакі, нэтынэі і ўсе, што аддзяліліся ад іншаземных народаў да закона Божага, жонкі іхнія, сыны іхнія і дочкі іхнія, усе, што маглі разумець,прысталі да братоў сваіх, да самых ганаровых зь іх, і ўступілі ў абавязанасьць з прысягаю і праклёнам - рабіць паводле закона Божага, які дадзены рукою Майсея, раба Божага, і захоўваць і выконваць усе запаведзі Госпада Бога нашага, пастановы Яго і прадпісаньні Ягоныя,і не аддаваць дачок сваіх іншаземным народам, і іх дачок ня браць за сыноў сваіх;і калі іншаземныя народы будуць прывозіць тавары і ўсё прадажнае ў суботу, ня браць у іх у суботу і ў сьвяты дзень, і ў сёмы год пакідаць пазыкі ўсялякага роду.І паставілі мы сабе ў закон - даваць ад сябе па траціне сікля ў год на патрэбы дома Бога нашага:на хлябы пакладныя і на заўсёднае хлебнае прынашэньне і на заўсёднае цэласпаленьне, на суботы, на новыя месяцы, на сьвяты, на сьвятыя рэчы і на ахвяры за грэх дзеля ачышчэньня Ізраіля, і на ўсё, што робіцца ў доме Бога нашага.І кінулі мы жэрабі пра дастаўку дроў, сьвятары, лявіты і люд, калі якому пакаленьню нашаму ў назначаны час, год у год, прывозіць іх да дома Бога нашага, каб яны гарэлі на ахвярніку Госпада Бога нашага паводле напісанага ў законе.І абавязаліся мы кожны год прыносіць у дом Гасподні пачаткі зь зямлі нашай і пачаткі ўсякіх пладоў з усяго дрэва;таксама прыводзіць у дом Бога нашага да сьвятароў, якія служаць у доме Бога нашага, першынцаў з сыноў нашых і з быдла нашага, як напісана ў законе, і першароднае ад буйнога і дробнага быдла нашага.І пачаткі з молатага хлеба нашага і прынашэньняў нашых, і пладоў з усякага дрэва, віна і алею мы будзем дастаўляць сьвятарам у кладоўкі пры доме Бога нашага і дзесяціну зь зямлі нашай лявітам. Яны, лявіты, будуць браць дзесяціну ва ўсіх гарадах, дзе ў нас земляробства.Пры лявітах, калі яны будуць браць лявіцкую дзесяціну, будзе прысутны сьвятар, сын Аарона, каб лявіты дзесяціну з сваіх дзесяцінаў вазілі ў дом Бога нашага ў пакоі, аддзеленыя ад кладоўкі,бо ў гэтыя пакоі як сыны Ізраілевыя, так і лявіты павінны дастаўляць прынашэньні ў дарунак: хлеб, віно і алей. Так сьвятыя сасуды і службіты-сьвятары і брамнікі і сьпевакі. І мы не пакінем дома Бога нашага.