Псалтыр, глава 11

Пс 11Кіроўцу хору. На васьміструнным. Псальма Давідава.Ратуй, Госпадзе; бо няма пабожнага, бо няма верных сярод сыноў чалавечых.Кожны хлусіць блізкаму свайму; вусны лісьлівыя ад няшчырага сэрца гавораць.Зьнішчыць Гасподзь усе вусны лісьлівыя, язык велягурысты,тых, што кажуць: «языком нашым адужаем; вусны нашыя з намі; хто нам гаспадар?»Дзеля пакутаў убогіх і стогнаў гаротнікаў сёньня паўстану, кажа Гасподзь, і дам бясьпеку таму, каго хочуць злавіць.Словы Гасподнія - словы чыстыя, срэбра, ачышчанае ад зямлі ў горане, сем разоў ператопленае.Ты, Госпадзе, захаваеш іх, аслоніш навекі ад гэтага роду.Усюды ходзяць бязбожныя, калі нікчэмнасьць з сыноў чалавечых узвысілася.