Псалтирь, глава 117

Пс 117Алілуя.Слаўце Госпада, бо Ён добры, бо вечная ласка Ягоная.Хай скажа сёньня дом Ізраілеў: Ён добры, бо вечная ласка Ягоная.Хай скажа сёньня дом Ааронаў: Ён добры, бо вечная ласка Ягоная.Хай скажуць сёньня, хто баіцца Госпада: Ён добры, бо вечная ласка Ягоная.З уціску паклікаў я Госпада, і пачуў мяне, і на шырокае месца вывеў мяне Гасподзь.Гасподзь за мяне - не збаюся: што зробіць мне чалавек?Гасподзь мне памочнік: буду глядзець на ворагаў маіх.Лепей спадзявацца на Госпада, чым спадзявацца на чалавека.Лепей спадзявацца на Госпада, чым спадзявацца на князёў.Усе народы абступілі мяне, але імем Гасподнім я іх скінуў;Абступілі мяне, атачылі мяне; але імем Гасподнім я іх скінуў.Абселі мяне, як пчолы соты, і пагасьлі, як вагонь у цёрне; імем Гасподнім я іх скінуў.Моцна штурхнулі мяне, каб я ўпаў; але Гасподзь падтрымаў мяне.Гасподзь сіла мая і песьня; Ён зрабіўся выратаваньнем маім.Голас радасьці і выратаваньня ў жытлішчах праведнікаў; правіца Гасподняя творыць сілу!Правіца Гасподняя высока, правіца Гасподняя творыць сілу!Не памру, а жыць буду і абвяшчацьму дзеі Гасподнія.Строга пакараў мяне Гасподзь, але сьмерцю мяне не скараў.Адчынеце мне браму праўды: увайду ў яе, праслаўлю Госпада,вось брама Госпада, праведныя ўвойдуць у яе.Слаўлю Цябе, што Ты пачуў мяне і зрабіўся ратункам маім.Камень, які адкінулі будаўнікі, зрабіўся галавою вугла.Гэта - ад Госпада, і гэта дзівосна ў нашых вачах.Гэты дзень стварыў Гасподзь: парадуемся і ўзьвесялімся ў дзень гэты!О, Госпадзе, выратуй! О, Госпадзе, пашчасьці!Дабраславёны, хто ідзе ў імя Гасподняе! Дабраслаўляем вас з дома Гасподняга.Бог - Гасподзь, і апраменіў нас; зьвяжэце шнурамі ахвяру, вядзеце да нарожнікаў ахвярніка.Ты - Бог мой: славіць буду Цябе; Ты - Бог мой: славіць буду Цябе, (славіць буду Цябе, бо Ты пачуў мяне і зрабіўся маім ратаваньнем).Слаўце Госпада, бо Ён добры, бо вечная ласка Ягоная.