Псалтирь, глава 142

Пс 142Псальма Давіда, калі яго перасьледаваў сын ягоны Авэсалом.Госпадзе, пачуй малітву маю, уваж маленьню майму па праўдзе Тваёй; пачуй мяне па праўдзе Тваёйі не ўваходзь у суд з рабом Тваім, бо не апраўдаецца прад Табою ніводзін жывы.Вораг перасьледуе душу маю, затаптаў у зямлю жыцьцё маё, прымусіў мяне жыць у цемры, як даўно памерлых,і засмуціўся ўва мне дух мой, зьнямела ўва мне сэрца маё.Прыгадваю дні мінулыя, думаю пра ўсе дзеі Твае, разважаю пра дзеі рук Тваіх,працягваю да Цябе рукі мае; душа мая - да Цябе, як перасохлая зямля.Хутчэй пачуй мяне, Госпадзе: дух мой зьнемагае; не хавай аблічча Твайго ад мяне, каб я не спадобіўся тым, што ў магілу ідуць.Дай мне рана пачуць ласку Тваю, бо я на Цябе спадзяюся. Пакажы мне, Госпадзе, дарогу, па якой мне ісьці, бо да Цябе я ўзношу душу маю.Вызвалі мяне, Госпадзе, ад ворагаў маіх; да Цябе прыбягаю.Навучы мяне выконваць волю Тваю, бо Ты - Бог мой; Дух Твой добры вядзе мяне ў зямлю праўды.Дзеля імя Твайго, Госпадзе, ажыві мяне; дзеля праўды Тваёй выведзі зь нягоды душу маюі зь літасьці Тваёй зьлічы ворагаў маіх, і загубі ўсіх, што ўціскаюць душу маю, бо я - Твой раб.