Псалтирь, глава 28

Пс 28Псальма Давідава. Напрыканцы сьвята Кучак. Аддайце Госпаду, сыны Божыя, аддайце Госпаду славу і чту,аддайце Госпаду славу імя Ягонага; пакланецеся Госпаду ў пышнай сьвятасьці Ягонай.Голас Гасподні над водамі, Бог славы загрымеў, Гасподзь над вялікімі водамі.Голас Гасподні моцны; голас Гасподні велічны.Голас Гасподні ламае кедры; Гасподзь ламае кедры Ліванскіяі прымушае іх скакаць, як цялят, Ліван і Сірыён - як маладога аднарога.Голас Гасподні выкрасае полымя вогненнае.Голас Гасподні трасе пустыню; трасе Гасподзь пустыню Кадэс.Голас Гасподні прымушае касуль каціцца, і агаляе лясы; і ў храме Ягоным абвяшчае пра славу Ягоную.Гасподзь сядзеў над патопам, і сядзецьме Гасподзь царом вечна.Гасподзь дасьць сілу народу Свайму; Гасподзь дабраславіць народ Свой мірам.