Псалтирь, глава 38

Пс 38Кіроўцу хору, Ідытуму. Псальма Давідава.Я сказаў: пільнавацьмуся дарогі сваёй, каб маім языком не грашыць; цугляцьму я вусны мае, пакуль бязбожны перада мною.Я быў нямы і безгалосы і маўчаў нават пра добрае; і жальба мая памацнела,запалілася сэрца маё ўва мне; у думках маіх загарэўся вагонь; я пачаў гаварыць языком маім;скажы мне, Госпадзе, пра канец мой і лік дзён маіх, які ён, каб я ведаў, які мой век.Вось, Ты далоняю вымераў дні мае, а век мой - як нішто прад Табою. Сапраўды, поўная марнасьць - кожны жывы чалавек.Сапраўды, чалавек ходзіць, як прывід; і марны клопат яго, зьбірае і ня ведае, каму дастанецца гэта.І сёньня чаго мне чакаць, Госпадзе? надзея мая на Цябе.Ад усіх беззаконьняў маіх вызвалілі мяне, не аддавай мяне на паглум неразумным.Я зрабіўся нямы, не растульваю вуснаў маіх, бо Ты ўчыніў гэта.Ухілі ад мяне ўразы Твае; я зьнікаю ад удару пагібельнай рукі Тваёй.Калі Ты дакорамі будзеш караць чалавека за злачынствы, рассыплецца, як ад молі, прывабнасьць ягоная. Так кожны чалавек - марны.Пачуй, Госпадзе, малітву маю, і выслухай енкі мае, ня будзь бязуважны да сьлёз маіх, бо вандроўнік я ў Цябе і прыхадзень, як бацькі мае ўсе.Адступі ад мяне, каб я мог умацавацца, перш чым адыду і ня будзе мяне.