Псалтыр, глава 57

Пс 57Кіроўцу хору. Не загубі. Залатая псальма Давідава.Няўжо-такі праўду вы кажаце, судзьдзі, няўжо справядліва судзіце, сыны чалавечыя?Пакідаеце крыўды на сэрцы, кладзяце на вагі злачынствы рук вашых на зямлі.З нараджэньня свайго адступіліся вы, бязбожныя; ад улоньня маці сваёй заблудзіліся, кажучы ману.Яд у іх - нібыта яд зьмяіны, як атрута гадзюкі глухое, што вушы свае затуляеі ня чуе голасу заклінача, самага спраўнага ў заклёнах.Божа! скрышы ім зубы ў іхніх вуснах; разьбі, Госпадзе, сківіцы львам!Няхай зьнікнуць, як вада цякучая; калі напнуць стрэлы, хай яны паламаюцца.Няхай счэзнуць, як сьлімак, які ў сьлізі сваёй распускаецца; няхай сонца ня бачаць, як скідзень у жанчыны.Пакуль гаршкі вашы пачуюць распалены цёрн, - няхай вецер яго разьнясе, ці сьвежае, а ці спаленае!А праведны ўсьцешыцца; помсту пабачыўшы, у крыві бязбожнага ступакі ён абмые!І скажа чалавек: «Сапраўды ёсьць плод справядліваму! Сапраўды ёсьць Бог - судзьдзя на зямлі!»