Ёва, глава 28

Ёў 28Так! У срэбра ёсьць вытокавая жыліна, і ў золата месца, дзе яго плавяць.Жалеза здабываецца зь зямлі; з каменьня выплаўляецца медзь.Чалавек кладзе мяжу цемры і старанна шукае камень у змроку і цяні сьмяротным.Выкопваюць рудню ў мясьцінах, забытых нагою, спускаюцца ўглыбіню, вісяць і зыбаюцца ўдалечыні ад людзей.Зямля, на якой вырастае хлеб, усярэдзіне перакапана як бы агнём.Камяні яе - месца сапфіра, і ў ёй пясчынкі золата.Сьцежкі туды ня ведае драпежная птушка, і ня бачыла яе вока каршуна;не тапталі яе львы, і не хадзіў па ёй шакал.На граніт кладзе ён руку сваю, з коранем перакульвае горы;у камянях прасякае каналы, і ўсё каштоўнае бачыць вока ягонае;спыняе цячэньне патокаў і схаванае выносіць на сьвятло.Але дзе мудрасьць жыве? і дзе месца розуму?Ня ведае чалавек цаны яе, і яна ня жыве на зямлі жывых.Бездань кажа: не ўва мне яна; і мора кажа: не ў мяне.Не даецца яна за золата, і не набываецца яна за вагу срэбра.Не ацэньваецца яна золатам Афірскім, ні каштоўным аніксам, ні сапфірам;не раўняецца зь ёю золата і крышталь, і ня выменяеш яе на посуд з чыстага золата.А пра каралы і жэмчуг і згадваць няма чаго, і набыцьцё мудрасьці вышэй за рубіны.Не раўняецца зь ёю тапаз Эфіопскі; чыстым золатам не ацэньваецца яна.Адкуль жа выходзіць мудрасьць? і дзе месца розуму?Схавана яна ад вачэй усяго жывога і ад птушак нябесных утоена.Авадон і сьмерць кажуць: вушамі нашымі чулі мы чутку пра яе.Бог ведае шлях яе, і Ён ведае месца яе.Бо бачыць да краёў зямлі і бачыць пад усім небам.Калі Ён ветру даваў вагу і разьмяшчаў ваду па меры,калі назначаў статут дажджу і шлях маланцы громаноснай,тады Ён бачыў яе і паказаў яе, падрыхтаваў яе і яшчэ выпрабаваў яеі сказаў чалавеку: вось страх Гасподні ёсьць сапраўдная мудрасьць, і аддаленьне ад ліха - розум.