Ёва, глава 3

Ёў 3Пасьля таго разамкнуў Ёў вусны свае і пракляў дзень свой.І пачаў Ёў і сказаў:хай загіне дзень, калі я нарадзіўся, і ноч, калі было сказана: зачаўся чалавек!Дзень той хай будзе цемраю; хай не дагледзіць яго Бог згары, і хай не зазьзяе над ім сьвятло!Хай запамрочыць яго цемра і цень сьмяротны, хай завалачэ яго хмара, хай баяцца яго, як палючае спёкі!Ноч тая, - хай забярэ яе змрок, хай не залічыцца яна ў дні года, хай ня ўвойдзе ў лік месяцаў!О! ноч тая - хай будзе яна бязьлюдная; хай ня ўвойдзе ў яе весялосьць!Хай праклянуць яе кляцьбіты дня, здольныя разбудзіць Левіяфана!Хай зацьмяцца зоркі сьвітаньня яе: хай чакае яна сьвятла, і яно ня прыходзіць, і хай ня ўбачыць яна веяў дзяньніцза тое, што не замкнула дзьвярэй улоньня маці маёй і не схавала гароты ад вачэй маіх!Чаму не памёр я, выходзячы з нутробы, і не сканаў, калі выйшаў з чэрава?Чаму прынялі мяне калені? навошта было мне смактаць саскі?Цяпер ляжаў бы я і спачываў: спаў бы, і было б мне спакойназ царамі і дарадцамі зямлі, якія забудоўвалі сабе пустыні,ці з князямі, у якіх было золата і якія напаўнялі дамы свае срэбрам;ці, як выкідзень пахаваны, не існаваў бы я, як немаўляты, якія сьвятла не пабачылі.Там беззаконныя перастаюць наводзіць страх, і там адпачываюць зьнясіленыя.Там вязьні цешацца спакоем і ня чуюць крыкаў наглядчыка.Малы і вялікі там роўныя, і раб свабодны ад гаспадара свайго.Навошта дадзена пакутніку сьвятло і жыцьцё засмучаным душою,якія чакаюць сьмерці, і няма яе, якія выкапалі б яе ахвотней, чым скарб.Узрадаваліся б да захапленьня, захапіліся б, што знайшлі магілу?Навошта дадзена сьвятло чалавеку, шлях якога зачынены і якога Бог атачыў змрокам?Уздыханьні мае апярэджваюць хлеб мой, і стогны мае ліюцца, як вада,бо жудаснае, чаго я жахаўся, тое і напаткала мяне; і чаго я баяўся, тое і прыйшло да мяне.Няма мне міру, няма спакою, няма радасьці: спасьцігла няшчасьце.