Книга притчей Соломоновых, глава 4

Выс 4Слухайце, дзеці, настаўленьня бацькавага, і зважайце, каб навучыцца розуму;бо я дам вам добрую навуку. Не адкідайце наказу майго.Бо і я быў сын у бацькі майго, пяшчотна любімы і адзіны ў маці маёй.І ён вучыў мяне і казаў мне: хай будуць у сэрцы тваім словы мае; захоўвай наказы мае і жыві.Здабывай мудрасьць, набывай розум; не забывай гэтага і ня цурайся слоў маіх, а кіруйся імі!Не адкідай яе, і яна будзе ахоўваць цябе; любі яе, і яна будзе цябе берагчы.Аснова мудрасьці: набывай мудрасьць і за ўсё, што маеш, набывай розум.Высока цані яе, і яна ацэніць цябе; яна акрые славай цябе, калі ты прыгорнеш яе;ускладзе на галаву тваю прыгожы вянок, падаруе табе цудоўны вянок.Слухай, сыне мой, і прымі словы мае, - і памножацца гады твайго жыцьця.Я паказваю табе шлях мудрасьці, вяду цябе па сьцежках простых.Калі пойдзеш, крокам тваім ня будзе завады, і калі пабяжыш, не спатыкнешся.Моцна трымайся наказу, не адкідай, захоўвай яго; бо ён - жыцьцё тваё.Ня выходзь на сьцежку бязбожнікаў, і не хадзі па дарозе ліхіх;пакінь яе, не хадзі ёю, ухіляйся ад яе і праходзь міма;бо яны не заснуць, пакуль ня ўчыняць ліхога; прападзе сон у іх, пакуль яны не давядуць каго да падзеньня;бо яны ядуць хлеб беззаконьня і п'юць віно рабунку.Сьцежка праведных - як сьвяціла прамяністае, якое болей і болей сьвятлее да поўнага дня.А шлях бязбожных - як цемра; яны ня ведаюць, на што спатыкнуцца.Сыне мой! слоў маіх слухайся, і да прамоваў маіх нахілі тваё вуха;хай не адыдуць яны ад вачэй тваіх; захоўвай іх усярэдзіне сэрца твайго:бо яны жыцьцё таму, хто знайшоў іх, і ацаленьне ўсяму яго целу.Больш за ўсё запаветнае захоўвай сэрца тваё; бо ў ім - крыніца жыцьця.Адкінь ад сябе ілжывасьць вуснаў, і круцельства языка адхісьні ад сябе.Вочы твае хай наперад глядзяць, і позірк твой хай скіраваны будзе перад табою.Абдумай сьцежку назе тваёй, і ўсе дарогі твае хай будуць пэўныя.Ня ўхіляйся ні направа, ні налева; адвядзі нагу тваю ад ліхога.