Псалтирь, глава 104

Пс 104Слаўце Госпада; заклікайце імя Ягонае; абвяшчайце ў народах дзеі Ягоныя.Сьпявайце Яму і грайце Яму; раскажэце пра ўсе цуды Ягоныя.Хвалецеся імем Ягоным сьвятым; хай цешыцца сэрца ў тых, хто шукае Госпада.Шукайце Госпада і сілы Ягонай, шукайце аблічча Ягонага заўсёды.Згадвайце цуды Ягоныя, якія ўчыніў, азнакі Ягоныя і суд вуснаў Ягоных,вы, семя Абрагамавае, рабы Ягоныя, сыны Якава, выбранцы Ягоныя.Ён Гасподзь Бог наш; па ўсёй зямлі суды Ягоныя.Вечна Ён памятае Свой запавет, слова, якое запавядаў тысячам родаў,якое запавядаў Абрагаму, і клятву сваю Ісааку,і паставіў тое Якаву законам, і Ізраілю запаветам вечным,кажучы: табе дам зямлю Ханаанскую як часьціну спадчыны вашай.Калі іх было яшчэ лікам мала, вельмі мала, і былі яны прыхадні ў ёй,і пераходзілі ад народу да народу, з царства да іншага племя,нікому не дазваляў крыўдзіць іх, і за іх цароў дакараў:«не дакранайцеся да памазанцаў Маіх, і прарокам Маім не рабеце зла».І наклікаў голад на зямлю; кожнае хлебнае сьцябло паламаў.Паслаў перад імі чалавека: у рабы быў прададзены Язэп.Скавалі аковамі ногі яму, у жалеза ўвайшла душа ягоная,пакуль спраўдзілася слова Ягонае: слова Гасподняе выпрабавала яго.Паслаў цар, і разьвязалі яго; уладар народаў, і вызваліў яго.Паставіў яго гаспадаром над домам сваім і ўпраўцам над усім валоданьнем сваім,каб ён настаўляў валадароў ягоных паводле сваёй душы і старэйшын ягоных вучыў мудрасьці.Тады прыйшоў Ізраіль у Егіпет, і перасяліўся Якаў у зямлю Хамаву,і вельмі размножыў Бог народ Свой, і зрабіў яго мацнейшым за ворагаў ягоных.Абудзіў у сэрцы іхнім нянавісьць супроць народу Ягонага і хітрасьць супроць рабоў Ягоных.Паслаў Майсея, раба Свайго, Аарона, якога абраў.Яны паказалі сярод іх слова азнакаў Ягоных і дзівосы Ягоныя ў зямлі Хамавай.Паслаў цемру, і зрабіў морак, і не зрабілі супору слову Ягонаму.Ператварыў іхнюю ваду ў кроў, і замарыў рыбу іхнюю.Зямля іхняя ўрадзіла шмат жаб нават у спальні цароў іхніх.Ён сказаў, і прыйшлі розныя насякомыя, воды ва ўсе іхнія межы.Замест дажджу паслаў на іх град, вагонь пякучы на зямлю іхнюю.І пабіў вінаград іхні і смакоўніцы іхнія, і паваліў дрэвы ў межах іхніх.Сказаў, і прыйшла саранча, і безьліч вусеняў;і паелі ўсю траву на зямлі іхняй, і паелі плады на палях іхніх.І забіў кожнага першынца ў зямлі іхняй, пачаткі ўсёй сілы іхняй.І вывеў іх з срэбрам і золатам, і ня было ў іхніх плямёнах хворага.Узрадаваўся Егіпет выхаду іхняму; бо страх ад іх напаў на яго.Прасьцёр ім хмару як заслону і вагонь, каб сьвяціў ім ноччу.Прасілі, і Ён паслаў перапёлак, і хлебам нябесным карміў іх.Раскалоў камень, і пацяклі воды, пацяклі ракою па мясьцінах сухіх,бо ўзгадаў Ён сьвятое слова Сваё да Абрагама, раба Свайго,і вывеў народ Свой у радасьці, выбранцаў Сваіх у весялосьці:і даў ім землі народаў, і перанялі яны працу людзкую,каб трымаліся пастановаў Ягоных і законы Ягоныя захоўвалі. Алілуя!