Псалтирь, глава 105

Пс 105Алілуя.Слаўце Госпада, бо Ён добры, бо навечна ласка Ягоная.Хто выкажа магутнасьць Госпада, хто абвесьціць усю славу Ягоную?Дабрашчасныя - хто трымаецца права, хто чыніць па праўдзе ва ўсякі час!Спамяні пра мяне, Госпадзе, у зычлівасьці да народу Твайго; наведай мяне ратаваньнем Тваім,каб угледзеў я дабрадзенства выбранцаў Тваіх, каб радаваўся я радасьцю народу Твайго, каб хваліўся я спадчынаю Тваёю.Зграшылі мы з бацькамі нашымі, учынілі бяспраўе, скрывілі праўду.Бацькі нашыя ў Егіпце не зразумелі цудаў Тваіх, не памяталі безьлічы міласьцяў Тваіх і ўзбунтаваліся каля мора, Чэрмнага мора.Але Ён уратаваў іх дзеля імя Свайго, каб паказаць магутнасьць Сваю.Грозна прамовіў мору Чэрмнаму, і яно высахла; і правёў іх прадоньнем, як па сухім;і ўратаваў іх ад рукі ненавісьніка і выбавіў іх ад рукі ворага.Воды накрылі ворагаў іхніх; ніводнага зь іх не засталося.І паверылі яны словам Ягоным, і пасьпявалі славу Яму.Але неўзабаве забылі дзеі Ягоныя, не дачакаліся Ягонага пажаданьня:і загарэліся ў пустыні пажадай, і спакусілі Бога ў бязьлюднай.І Ён выканаў іхнюю просьбу, але паслаў на іх душы пошасьць.І пазайздросьцілі ў табары Майсею і Аарону, сьвятому Гасподняму.Раскалолася зямля, і паглынула Датана, і накрыла Ааронавую зборню.І загарэўся вагонь на зборні іхняй, полымя папаліла бязбожных.Зрабілі цяля каля Харыва, і пакланіліся ідалу;і памянялі славу сваю на выяву вала, які есьць траву.Забыліся Бога, Збаўцу свайго, Які велічнае ў Егіпце ўчыніў,дзівоснае ў зямлі Хамавай, страшэннае каля Чэрмнага мора.І хацеў вынішчыць іх, калі б Майсей, выбранец Ягоны, ня стаў прад Ім у расколіне, каб адвесьці ятру Ягоную, не пагубіць іх.І пагардзілі яны зямлёю жаданаю, ня верылі слову Ягонаму;і наракалі ў палатках сваіх, ня слухаліся голасу Гасподняга.І падняў Ён руку Сваю на іх, каб зубожыць іх у пустыні,і зубожыць іхні род сярод народаў і расьсеяць іх па зямлі.Яны прыляпіліся да Ваалфэгора, і елі ахвяры бяздушным,і разгневалі Бога сваімі ўчынкамі, і напала пошасьць на іх.І паўстаў Фінээс, і ўчыніў суд, - і спынілася пошасьцьІ залічана гэта яму ў праведнасьць на векі вечныя з роду ў род.І ўгневалі Бога каля водаў Мэрывы, і Майсей пацярпеў за іх,бо засмуцілі яны дух ягоны, і ён паграшыў вуснамі сваімі.Ня вынішчылі народаў, пра якія сказаў ім Гасподзь;а зьмяшаліся зь язычнікамі, і навучыліся дзеяў іхніх;служылі ідалам іхнім, якія былі ім сеткаю,і прыносілі сыноў сваіх і дачок сваіх у ахвяру дэманам;пралівалі кроў бязьвінную, кроў сыноў сваіх і дочак сваіх, якіх прыносілі ў ахвяру ідалам Ханаанскім, - і зьнячысьцілася зямля крывёю;зьнячышчалі сябе дзеямі сваімі і распусьнічалі ўчынкамі сваімі.І запалаў гнеў Гасподні на народ Ягоны, і пагрэбаваў Ён спадчынай Сваёюі перадаў іх у рукі язычнікам, і ненавісьнікі іх завалодалі імі.Ворагі іхнія ўціскалі іх, і яны ўпакорваліся пад рукою іхняю.Шмат разоў Ён іх вызваляў; а яны немарасьціліся прад Ім, і прыніжаліся за беззаконьне сваё.Але Ён зважаў на іх смутак, калі чуў іхнія енкі,і прыгадваў запавет Свой зь імі, і раскайваўся ў многіх міласьцях Сваіх,і абуджаў спагаду да іх ва ўсіх, хто іх браў у палон.Ратуй нас, Госпадзе, Божа наш, зьбяры нас спаміж народаў, каб мы славілі сьвятое імя Тваё, хваліліся Тваёю славаю.Дабраславёны Гасподзь, Бог Ізраілеў, спрадвеку і навечна! І хай скажа ўвесь народ: амін! Алілуя!