Псалтирь, глава 137

Пс 137Давідава.Слаўлю Цябе ўсім сэрцам маім, перад багамі сьпяваю Табе, што пачуў Ты ўсе словы вуснаў маіх;кланяюся перад сьвятым храмам Тваім, і слаўлю імя Тваё за ласку Тваю і за праўду Тваю; бо Ты праславіў слова Тваё вышэй за ўсякае найменьне Тваё.У дзень, калі я паклікаў, Ты пачуў мяне; усяліў у душу маю бадзёрасьць.Праславяць Цябе, Госпадзе, усе цары зямныя, калі пачуюць словы вуснаў Тваіхі апяюць шляхі Гасподнія, бо вялікая слава Гасподняя.Высокі Гасподзь: і пакорнага бачыць, і гардзея здалёк пазнае.Калі я пайду сярод нягодаў, Ты ажывіш мяне, на ятру ворагаў маіх пашлеш руку Тваю і ўратуе мяне правіца Твая.Гасподзь зробіць за мяне! Ласка Твая, Госпадзе, вечная; дзеяў рук Тваіх не пакідай.