Псалтирь, глава 149

Пс 149Алілуя.Сьпявайце Госпаду песьню новую; слава Яму на сходні сьвятых.Хай радуецца Ізраіль за Творцу свайго; сыны Сіёна хай радуюцца за Цара свайго.Хай хваляць імя Ягонае скокамі; на тымпане і арфе хай сьпяваюць Яму,бо дабраволіць Гасподзь народу Свайму, праслаўляе пакорных ратункам.Хай радуюцца сьвятыя ў славе, хай сьпяваюць на ложках сваіх.Хай будуць праслаўленьні Богу ў іхніх вуснах, і меч двусечны ў руцэ іхняй,каб помсьціць народам, караць плямёны,закоўваць цароў іхніх у кайданы і вяльможаў іхніх - у путы жалезныя,чыніць над імі суд пісаны. Гонар гэты - усім сьвятым Ягоным. Алілуя.