Псалтирь, глава 36

Пс 36Псальма Давідава.Ня гневайся на злачынцаў, не зайздросьці несправядлівым,бо яны, як трава, неўзабаве скошаны будуць, і як былінка зялёная, завянуць.Спадзявайся на Госпада і рабі дабро; жыві на зямлі і праўды трымайся.Суцяшайся Госпадам, і Ён спраўдзіць жаданьні сэрца твайго.Госпаду перадай дарогу тваю, і на яго спадзявайся, і Ён зробіць,і выведзе, як сьвятло, праўду тваю, і справядлівасьць тваю, як полудзень.Скарыся Госпаду і на Яго спадзявайся. Не зайздросьці таму, каму шчасьціць у дарозе ягонай, чалавеку хітрамыснаму.Перастань гневацца і пакінь запальчывасьць; ня імкніся рабіць благое,бо хто робіць благое, будзе зьнішчаны, а хто спадзяецца на Госпада, зямлю ўспадкуе.Яшчэ трохі, і злачынца ня стане; паглядзіш на месца ягонае, і няма яго.А пакорныя зямлю ўспадкуюць, і ўраскошуюцца спакоем вялікім.Бязбожны зло намышляе супроць праведніка і скрыгоча на яго зубамі сваімі;а Гасподзь пасьміхаецца зь яго; бо бачыць, што прыходзіць дзень ягоны.Бязбожныя вымаюць меч і напінаюць лук свой, каб паваліць беднага і ўбогага, каб зваліць тых, у каго дарога простая:меч іхні ўвойдзе ў іхняе сэрца, і лукі іхнія паламаюцца.Лепш - малое ў праведніка, чым багацьце - у многіх бязбожнікаў,бо зламаюцца плечы ў бязбожных, а праведных сіліць Гасподзь!Гасподзь ведае дні беззаганных і дастатак іхні застаецца навечна.Ня будуць яны пасаромлены ў люты час, і ў дні голаду сытыя будуць;а бязбожныя загінуць, і ворагі Гасподнія, як авечы лой, зьнікнуць, у дыме зьнікнуць.Пазычае бязбожны - і не аддае, а праведны ўмілажальваецца і дае,бо ўміласлаўленыя Ім - зямлю ўспадкуюць, а праклятыя Ім - будуць вынішчаны.Ад Госпада крокі чалавека пабожнага ставяцца моцна, і Ён дабраволіць дарозе ягонай:калі ён будзе падаць, не ўпадзе, бо Гасподзь падтрымлівае яго за руку.Я быў малады і састарыўся, а ня бачыў праведніка пакінутага, і нашчадкаў яго, каб хлеба прасілі:ён кожны дзень шкадуе і пазычае, і нашчадкам ягоным - дабраславеньне будзе.Ухіляйся ад благога, і рабі дабро, і жыць будзеш вечна:бо і Гасподзь любіць праўду, і не пакідае богабаязных Сваіх; навек ацалёныя будуць яны; а насеньне бязбожных вынішчыцца.Праведныя ўспадкуюць зямлю, і будуць жыць на ёй вечна.Вусны праведніка мудрасьць маўляюць, і язык ягоны вымаўляе праўду.Закон Божы ў сэрцы ў яго; не пахіснуцца ногі ягоныя.Бязбожны падглядвае праведніка і спрабуе забіць яго;але Гасподзь не аддасьць яго ў рукі ягоныя, і ня дасьць зьвінаваціць яго, калі яго будуць судзіць.Спадзявайся на Госпада, і трымайся дарогі Ягонай: і Ён падыме цябе, каб ты зямлю ўспадкаваў; і калі будуць зьнішчаць бязбожных, ты ўбачыш.Бачыў я бязбожніка грознага, які разгаліноўваўся, нібы самарослае расахатае дрэва;але ён прайшоў, і вось, няма яго; шукаю яго і не знаходжу.Назірай за беспахібным і дзівіся на праведнага; бо чалавеку міралюбнаму - будучыня;а беззаконьнікі ўсе вынішчацца; будучыня беззаконьнікаў зьнікне.Ад Госпада выратаваньне праведнікам, Ён - абарона ім у часіны жальбы:і дапаможа ім Гасподзь і вызваліць іх; выбавіць іх ад бязбожных і ўратуе іх, бо яны на Яго надзею кладуць.