Псалтирь, глава 66

Пс 66Кіроўцу хору. На струнных інструмэнтах. Псальма. Песьня.Божа! будзь літасьцівы да нас і дабраславі нас, асьвятлі нас абліччам Сваім,каб мы спазналі на зямлі дарогу Тваю, ва ўсіх народах выратаваньне Тваё.Хай уславяць народы Цябе, Божа; хай уславяць усе народы Цябе.Хай весяляцца і радуюцца плямёны; бо Ты судзіш народы справядліва і кіруеш на зямлі плямёнамі.Хай уславяць народы Цябе, Божа, хай уславяць усе народы Цябе.Зямля дала плод свой: хай дабраславіць нас Бог, Бог наш.Хай дабраславіць нас Бог, і хай збаяцца Яго ўсе межы зямлі.