Послание к Римлянам, глава 7

Рым 7Хіба вы ня ведаеце, браты, - бо кажу тым, хто абазнаны ў законе, - што закон мае ўладу над чалавекам, пакуль чалавек жывы?Замужняя жанчына прывязана законам да жывога мужа; а калі памрэ муж, яна вызваляецца ад закона замужжа.А таму, калі пры жывым мужы яна выйдзе за другога, будзе называцца пералюбніцаю; а калі памрэ муж, яна вольная ад закона і ня будзе пералюбніцаю, як выйдзе за другога мужа.Гэтак і вы, браты мае, памерлі для закона Целам Хрыстовым, каб належаць Іншаму, Уваскрэсламу зь мёртвых, каб прынесьлі мы плод Богу.Бо, калі мы жылі целам, тады шалы грахоўныя, што выяўляюцца праз закон, дзейнічалі ў чэлесах нашых, каб прыносіць плод сьмерці;а цяпер, памершы для закона, якім былі зьвязаныя мы вызваліліся зь яго, каб служыць (Богу) на абнаўленьне ў духу, а не паводле старой літары.Што ж скажам? няўжо ад закона грэх? Зусім не; але я ня інакш спазнаў грэх, як праз закон, бо я не разумеў бы і жаданьня, калі б закон не ўказаў: не пажадай.Але грэх, узяўшы прычыну з запаведзі, абудзіў ува мне розныя жаданьні; бо без закона грэх мёртвы.Я жыў калісьці без закона; але калі прыйшла запаведзь, дык грэх ажыў,а я памёр; і такім чынам запаведзь на жыцьцё паслужылася мне на сьмерць,бо грэх, узяўшы прычыну з запаведзі, увёў мяне ў спакусу і забіў ёю.Таму закон сьвяты, і запаведзь сьвятая і праведная і добрая.Дык вось, няўжо добрае зрабілася мне сьмертаносным? Зусім не; але грэх, які выявіўся грэхам, бо праз добрае нясе мне сьмерць, так што грэх робіцца занадта грэшным праз запаведзь.Бо мы ведаем, што закон - духоўны, а я плоцкі, прададзены грэху.Бо не разумею, што раблю; таму што ня тое раблю, што хачу, а што ненавіджу, тое раблю.А калі раблю тое, чаго не хачу, дык згаджаюся з законам, што ён добры,а таму ўжо ня я раблю тое, а грэх, які жыве ўва мне.Бо ведаю, што ня жыве ўва мне, гэта значыцца, у плоці маёй, добрае; бо жадаць дабра я магу, а рабіць яго - не.Добрага, якога хачу, не раблю, а ліхое, якога не хачу, раблю.А калі раблю тое, чаго не хачу, дык ужо ня я раблю тое, а грэх, які жыве ўва мне.Дык вось, я знаходжу закон: што, калі хачу рабіць добрае, ува мне сядзіць благое;бо ва ўнутраным чалавеку я маю задавальненьне ад закона Божага,а ў чэлесах маіх бачу іншы закон, які ваюе супроць закона розуму майго і робіць мяне палонным закона грахоўнага, які ў чэлесах маіх.Няшчасны я чалавек! хто вызваліць мяне ад гэтага цела сьмерці?Дзякую Богу (майму) празь Ісуса Хрыста, Госпада нашага. Дык вось, сам я служу розумам закону Божаму, а плоцьцю - закону грахоў.