Книга притчей Соломоновых, глава 18

Выс 18Сваволі шукае прымхлівы, паўстае супроць усяго разумнага.Неразумны ня любіць думаць, а толькі паказаць бы свой розум.З прыходам бязбожнага прыходзіць і пагарда, а з вартым пагарды - ганьба.Слова з вуснаў чалавечых - глыбокія воды; крыніца мудрасьці - бруісты паток.Нядобра быць ласкавым зь бязбожным, каб абвергнуць праведнага ў судзе.Вусны бязглуздага цягнуць у незлагадзь, а словы яго выклікаюць бойку.Язык бязглуздага - пагібель яму, а вусны яго - сетка на душу ягоную.Словы нагаворшчыка - як прысмакі, і яны гладка ўваходзяць у нутро чалавека.Нядбалы ў працы сваёй - брат марнатраўцы.Імя Госпада - моцная вежа: убягае ў яе праведнік, і ў бясьпецы.Маёмасьць багатага - як моцны горад ягоны, і высокім мурам здаецца яму.Перад падзеньнем узносіцца сэрца чалавека, а сьціпласьць ідзе наперадзе славы.Хто дае адказ, ня выслухаўшы, той неразумны і брыдка яму.Дух чалавека пераносіць яго немачы; а прыгнечаны дух - хто можа ўмацаваць яго.Сэрца разумнага набывае веды, і вуха мудрых шукае ведаў.Дарунак дае чалавеку прастору і да вяльможаў давядзе яго.Першы ў цяжбіне сваёй мае рацыю, але прыходзіць супернік ягоны і паняверыць яе.Жэрабя спыняе спрэчкі і вырашае паміж моцнымі.Азлоблены брат няпрыступнейшы за моцны горад, і свары падобныя на замкі замка.Ад плоду вуснаў чалавека напаўняецца чэрава ягонае; вытворамі вуснаў сваіх ён насычаецца.Сьмерць і жыцьцё - ва ўладзе языка, і хто любіць яго, скаштуе ад плоду яго.Хто знайшоў жонку, той знайшоў дабро і атрымаў мілату ад Госпада.З мальбою гаворыць убогі, а багаты адказвае груба.Хто хоча мець сяброў, той і сам павінен быць прыязны; і бывае сябар больш прыязны за брата.