Выслоўі, глава 21

Выс 21Сэрца цара ў руках у Госпада, як патокі водаў: куды захоча, Ён кіруе яго.Усякі шлях чалавека просты ў вачах ягоных; а Гасподзь узважвае сэрцы.Справядлівасьць і праўду чыніць - больш даспадобы Госпаду, чым ахвяра.Гонар вачэй і пыха сэрца, сьветачы бязбожнікаў - грэх.Задумы руплівага вядуць да дастатку, а кожны сквапны церпіць нястачу.Набываньне скарбу ілжывым языком - мімалётная марнасьць тых, што шукаюць сьмерці.Гвалт бязбожных абернецца супроць іх, бо яны выракліся праўды.Крывая дарога ў чалавека разбэшчанага; а хто чысты, у таго ўчынкі пабожныя.Лепей жыць у закутку на даху, чым са сварліваю жонкай у прасторным доме.Душа бязбожніка прагне ліхаты: ня знойдзе літасьці ў вачах яго і сябар ягоны.Калі караюць блюзьнера, просты робіцца мудрым; і калі настаўляецца на розум мудры, дык ён набывае веды.Праведнік назірае за домам бязбожніка: як упадаюць бязбожныя ў няшчасьце.Хто затуляе вуха сваё ад ляманту беднага, той і сам будзе лямантаваць - і ня будзе пачуты.Дарунак таемны тушыць гнеў, а дарунак запазуху - моцную лютасьць.Чыніць правасудзьдзе - радасьць праведніку і страх тым, хто нясе зло.Чалавек, які зьбіўся з дарогі розуму, спачне ў зборні мёртвых.Хто любіць весялосьць - зьбедніцца; і хто любіць віно і масьці - не разбагацее.Выкупам будзе за праведнага бязбожны, і за пабожнага - хітры.Лепей жыць у зямлі пустэльнай, чым з жонкаю сварліваю і сярдзітаю.Жаданы скарб і масьць - у доме ў мудрага; а неразумны чалавек распускае іх.Хто трымаецца праўды і ласкі, знойдзе жыцьцё, праўду і славу.Мудры ўваходзіць у горад моцных і руйнуе цьвярдыню іхняй надзеі.Хто беражэ вусны свае і язык свой, той асланяе ад бяды душу сваю.Пыхлівы злодзей - блюзьнер імя яму - дзее ў запале пыхі.Прагнасьць гультая заб'е яго, бо рукі ў яго адмаўляюцца працаваць;кожны дзень ён моцна прагне, а праведнік дае і не шкадуе.Ахвяра бязбожных - агіднасьць, асабліва калі з хітрасьцю прыносяць яе.Ілжывы сьведка загіне, а чалавек, які кажа, што ведае, будзе гаварыць заўсёды.Чалавек бязбожны дзёрзкі тварам сваім, а праведны трымае проста шлях свой.Няма мудрасьці і няма розуму і няма вады - насуперак Госпаду.Каня рыхтуюць на дзень бітвы, але перамога - ад Госпада.