Псалтирь, глава 108

Пс 108Кіроўцу хору. Псальма Давідава.Божа хвалы маёй! не прамаўчы,бо разьзявіліся на мяне вусны бязбожныя і вусны падступныя;адусюль атачылі мяне словамі нянавісьці, узбройваюць супраць мяне бяз прычыны;за любоў маю ваююць супраць мяне; а я малюся;аддаюць мне злом за дабро, за любоў маю - нянавісьцю.Пастаў над імі бязбожнага, і д'ябал хай стане праваруч яго.Калі будзе судзіцца, хай будзе вінаваты, і малітва ягоная няхай стане грэхам;хай дні ягоныя будуць кароткія, і пасад ягоны іншы хай прыймае;дзеці ягоныя няхай будуць сіротамі, а жонка ягоная - удавою;хай бадзяюцца дзеці ягоныя і жабруюць, і просяць хлеба з руінаў сваіх;хай захопіць ліхвяр усё, што ёсьць у яго, хай другія захопяць працу ягоную;хай ніхто яму не паспагадае; хай ніхто ня зьлітуецца зь сіротаў ягоных;хай будуць нашчадкі ягоныя на пагібель, і хай забудзецца іхняе імя ў наступным родзе;хай згадаецца прад Госпадам беззаконьне бацькоў ягоных, і грэх маці ягонай хай не загладзіцца;хай будуць заўсёды яны ў вачах Госпада, і хай вынішчыць Ён на зямлі пра іх памяцьза тое, што ён ня думаў пра літасьць, а гнаў чалавека беднага і ўбогага і зламанага сэрцам, каб забіць яго;палюбіў праклён, і праклён спадобіць яго; не захацеў дабраславеньня, яно ад яго і адыдзе;хай у пракляцьце апранецца, быццам у рызу, і хай увойдзе яно, як вада, у нутробу ягоную і, як алей, у косткі ягоныя;хай будзе яно яму, нібы вопратка, у якую ён апранецца, і як пояс, якім заўсёды перапаясваецца.Такая аддача ад Госпада ворагам маім і тым, што ліхасловяць душу маю!Са мною, Госпадзе, Госпадзе, чыні дзеля імя Твайго, бо добрая міласьць Твая; уратуй мяне,бо я бедны і ўбогі, і сэрца маё паранена ўва мне.Я зьнікаю, быццам цень, калі хіліцца дзень, гоняць мяне, як саранчу.Калені мае зьнемаглі ад посту, і цела маё засталося бяз тлушчу.Я зрабіўся для іх пасьмешышчам; убачыўшы мяне, галовамі круцяць.Памажы мне, Госпадзе, Божа мой; уратуй мяне з ласкі Тваёй,хай уведаюць, што гэта Твая рука, і што Ты, Госпадзе, учыніў гэта.Яны праклінаюць, а Ты дабраславі; яны паўстаюць, але няхай будуць пасаромленыя; а раб Твой хай радуецца.Хай апрануцца праціўнікі мае ў ганьбу і, як вопраткаю, хай накрыюцца сорамам сваім.І я голасна буду вуснамі сваімі славіць Госпада і сярод мноства Яго праслаўляць:бо Ён стаіць праваруч беднага, каб ратаваць яго ад судзьдзяў душы ягонай.