Псалтирь, глава 111

Пс 111Алілуя!Дабрашчасны муж, што баіцца Госпада і шчыра любіць ягоныя запаведзі.Моцнае будзе насеньне ягонае на зямлі; род праведных дабраславёны будзе.Дастатак і багацьце ў доме ў яго, і праўда Ягоная трывае вечна.У цемры ўзыходзіць сьвятло справядлівым; добрае яно і міласэрнае і праведнае.Добры чалавек міласэрны і пазычае; ён дасьць цьвёрдасьць словам сваім на судзе.Ён вавек не пахісьнецца, у вечнай памяці праведны будзе.Не пабаіцца нядобрае славы; сэрца ў яго цьвёрдае, спадзяецца на Госпада.Умацаванае сэрца ў яго; ён не збаіцца, калі гляне на ворагаў сваіх.Ён шчодра раздаў, абдарыў убогіх; праўда ягоная застаецца навечна; рог ягоны ўзьнясецца ў славе.Бязбожны гэта пабачыць і будзе злавацца, заскрыгоча зубамі сваімі, і растане. Жаданьне бязбожных загіне.