Псалтыр, глава 113

Пс 113Алілуя.Калі выйшаў Ізраіль зь Егіпта, дом Якава - з народу іншапляменнага,Юда зрабіўся сьвятыняю Ягонаю, Ізраіль - валоданьнем Ягоным.Мора ўгледзела, і пабегла; Ярдан павярнуўся назад.Горы скакалі, як бараны, і пагоркі, як ягняткі.Што з табою, мора, чаго ты пабегла, і з табою, Ярдане, чаго павярнуўся назад?Чаго вы скачаце, горы, як бараны, і вы, пагоркі, як ягняткі?Прад абліччам Госпада дрыжы, зямля, прад абліччам Бога Якава,Які ператварае скалу ў возера вады і камень - у крыніцу вады.Ня нам, Госпадзе, ня нам, а імю Твайму дай славу, дзеля ласкі Тваёй, дзеля праўды Тваёй.Навошта язычнікі кажуць: дзе ж іхні Бог?Бог наш на небе і на зямлі; творыць усё, што хоча.А іхнія ідалы - срэбра і золата, творы рук чалавечых.Ёсьць у іх вусны, але не гавораць; ёсьць у іх вочы, але ня бачаць;ёсьць у іх вушы, але ня чуюць; ёсьць у іх ноздры, але нюху няма;ёсьць у іх рукі, але не адчуваюць; ёсьць у іх ногі, але ня ходзяць; і яны гукаў не выдабываюць з горла свайго.Няхай будуць да іх падобныя тыя, што іх робяць, і ўсе, хто на іх спадзяецца.Доме Ізраілеў! спадзявайся на Госпада; Ён - нам дапамога і шчыт.Доме Ааронаў! спадзявайся на Госпада; Ён - нам дапамога і шчыт.Хто баіцца Госпада! спадзявайся на Госпада; Ён - нам дапамога і шчыт.Гасподзь нас памятае, дабраслаўляе нас, дабраслаўляе Ізраілеў дом, дабраслаўляе Ааронаў дом;дабраслаўляе тых, што баяцца Госпада, малых і вялікіх.Няхай дадасьць вам Гасподзь болей і болей, вам і дзецям вашым,дабраславёныя вы Госпадам, Які стварыў неба і зямлю.Неба - неба Госпаду, а зямлю Ён даў сынам чалавечым.Ня мёртвыя ўславяць Госпада, ні ўсё, што ў магілу сыходзіць,а мы жывыя дабраслаўляцьмем Госпада ад сёньня і давеку. Алілуя.