Псалтирь, глава 114

Пс 114Алілуя.Я радуюся, што Гасподзь пачуў голас мой, малітву маю,прыхіліў да мяне вуха Сваё; і таму буду клікаць Яго ўсе дні мае.Агарнулі мяне хваробы сьмяротныя, пакуты пякельныя агарнулі мяне; сустрэў я ўціскі і смуткі.Тады клікнуў я імя Гасподняе: Госпадзе! уратуй душу маю.Гасподзь літасьцівы і справядлівы, міласэрны Бог наш.Асланяе Гасподзь прастадушных: я ўвесь зьнямог, і Ён дапамог мне.Вярніся, душа мая, у спакой твой; бо Гасподзь умілажаліўся зь цябе.Ты збавіў душу маю ад сьмерці, вочы мае - ад сьлёз і ногі мае - ад спатыканьня.Буду хадзіць прад абліччам Гасподнім па зямлі жывых.