Псалтирь, глава 124

Пс 124Песьня ўзыходжаньня.Той, хто надзею кладзе на Госпада, як гара Сіён, не захістаецца, стаяцьме вечна.Горы вакол Ерусаліма, а Гасподзь вакол народу Свайго ад сёньня і давеку.Бо не пакіне Гасподзь жазла бязбожных над доляю праведных, каб праведныя не працягнулі рукі свае да беззаконьня.Рабі ж, Госпадзе, добрае добрым і справядлівым у сэрцах сваіх.А тых, што збочваюць на крывыя сьцяжыны свае, хай пакіне Гасподзь хадзіць зь беззаконнымі. Мір на Ізраіля!