Псалтирь, глава 144

Пс 144Хвала Давідава.Хваліць буду Цябе, Божа мой, Цару мой, і дабраслаўляць імя Тваё векі вечныя.Кожны дзень дабраслаўляць буду Цябе і хваліць імя Тваё векі вечныя.Вялікі Гасподзь і праслаўлены вельмі, і веліч Ягоная недасьледная.Род у род будзе хваліць дзеі Твае і абвяшчаць магутнасьць Тваю.А я буду разважаць пра высокую славу велічы Тваёй і пра высокія чыны дзеі Твае.Буду казаць пра моц страшных дзеяў Тваіх, і я буду абвяшчаць веліч Тваю.Будуць абвяшчаць памяць вялікай даброці Тваёй і распавядацьмуць праўду Тваю.Шчодры і міласэрны Гасподзь, вельмі цярплівы і вельмі мілажальны.Добры Гасподзь да ўсіх, і шчадроты Ягоныя на ўсіх дзеях Ягоных.Хай славяць Цябе, Госпадзе, усе дзеі Твае, і хай дабраслаўляюць Цябе сьвятыя Твае;хай прапаведуюць славу царства Твайго і распавядаюць пра магутнасьць Тваю,каб перадаць сынам чалавечым пра моц Тваю і пра слаўную веліч царства Твайго.Царства Тваё - царства ўсіх вякоў, і валадарства Тваё - ва ўсе роды.Гасподзь падтрымлівае ўсіх, хто падае, і падымае ўсіх, хто ўпаў.Вочы ўсіх спадзяюцца на Цябе, і Ты даеш ім ежу сваім часам;адкрываеш руку Тваю і корміш усіх жывых па добрай волі.Праведны Гасподзь на ўсіх дарогах Сваіх і добры ва ўсіх дзеях Сваіх.Блізкі Гасподзь да ўсіх, хто кліча Яго, да ўсіх, хто кліча Яго ў праўдзе.Жаданьне тых, што баяцца Яго, Ён выконвае, скаргі іхнія чуе, і ратуе іх.Асланяе Гасподзь усіх, хто любіць Яго, а ўсіх бязбожных зьнішчае.Вусны мае вымавяць хвалу Гасподнюю, і хай дабраслаўляе ўсякае цела сьвятое імя Ягонае вечна.