Псалтирь, глава 4

Пс 4Кіроўцу хору. На струнных інструмэнтах. Псальма Давідава.Калі клічу я, - акажыся мне, Божа праўды маёй! Ты даваў мне прастору ў цясноцьці. Умілажалься зь мяне і пачуй малітву маю.Сынове людзкія! дакуль ганьбавацьмецца слава мая? Дакуль марнасьць любіць будзеце, дакуль няпраўды шукацьмеце?Ведайце, што сьвятога Свайго Гасподзь Сабе вылучыў, чуе Гасподзь, калі я клічу Яго.У гневе грахоў не рабеце: на ложках сваіх разважайце ў сэрцах сваіх, і суцешыцеся!Ахвяры праўды прыносьце і майце надзею на Бога.Многія кажуць: «Хто нам пакажа дабро?» Пакажы нам, Госпадзе, сьвятло аблічча Твайго!Ты напоўніў радасьцю сэрца маё з той пары, як пабольшала ў іх хлеба й віна.Я спакойна кладуся і сплю, бо Ты, Госпадзе, адзін даеш мне жыць у бясьпецы.