Псалтирь, глава 63

Пс 63Кіроўцу хору. Псальма Давідава.Пачуй, Божа, голас мой у малітве маёй; ад страху ворага душу маю аслані.Ахавай мяне ад намыслаў падступных, ад бунту злыдняў,якія язык свой навастрылі, як меч; напнулі лук свой - слова зьедлівае,каб употай страляць у беззаганнага; яны зьнянацку страляюць па ім, і не баяцца.Яны ўмацавалі сябе ў намеры ў ліхім; змовіліся таемна сеткі паставіць; казалі: хто іх убачыць?Яны крыўды шукаюць, віжуюць і сочаць і падкопваюцца да нутра чалавечага і да глыбіняў сэрца.Але Бог паб'е іх стралою: зьнянацку будуць яны пацэлены.Языком сваім яны заб'юць самі сябе; усе, хто іх бачыць, адыдуць ад іх.І збаяцца ўсе людзі, і абвесьцяць дзею Божую, і зразумеюць, што гэта дзея Яго.А праведны ўзьвесяліцца ў Богу і на Яго спадзявацца будзе; і пахвалены будуць усе справядлівыя сэрцам!