Псалтирь, глава 106

Пс 106Алілуя.Слаўце Госпада, бо Ён добры, бо навечна літасьць Ягоная!Так хай скажуць уратаваныя Госпадам, як іх збавіў Ён ад рук ворагаі сабраў з краін, ад усходу і захаду, ад поўначы і мора.Яны блукалі ў пустыні бязьлюднымі шляхамі, і не знаходзілі населенага горада;цярпелі голад і смагу, душа іхняя тлелася ў іх.Але паклікалі Госпада ў скрусе сваёй, і Ён выбавіў іх ад нягодаў іхніх,і павёў іх простай дарогай, каб яны ішлі да населенага горада.Хай славяць Госпада за ласку Ягоную і за дзівосныя дзеі Ягоныя для сыноў чалавечых:бо Ён спатоліў душу спрагненую, і душу сьмяглую напоўніў дабром.Яны сядзелі ў цемры і ў засені сьмяротнай, скаваныя скрухаю і жалезам;бо не ўпакорваліся словам Божым і волю Ўсявышняга занядбалі.Ён упакорыў ім сэрца працаю; і яны зьнемаглі, і ня было памочніка.Але паклікалі Госпада ў скрусе сваёй, і Ён выратаваў іх ад бедстваў іхніх,вывеў іх зь цемры і засені сьмяротнай, і разарваў іхнія путы.Хай славяць Госпада за ласку Ягоную і за цудоўныя справы Ягоныя для сыноў чалавечых:бо Ён разбурыў браму медную, і жалезныя кайданы паламаў.Неразумныя цярпелі за беззаконныя шляхі свае і за няпраўды свае;усякаю ежаю грэбавала душа іх, і яны набліжаліся да брамы сьмерці.Але паклікалі Госпада ў скрусе сваёй, і Ён уратаваў іх у іхняй нягодзе;паслаў слова Сваё, і ацаліў іх, і выбавіў іх ад магілаў іхніх.Хай славяць Госпада за ласку Ягоную і за цудоўныя дзеі Ягоныя сынам чалавечым!Хай прыносяць Яму ахвяру хвалы, і хай абвяшчаюць пра справы Ягоныя песьняю!Хто выпраўляецца на караблях у мора, хто справы ўчыняе на водах вялікіх, -бачыць Гасподнія дзеі і цуды Ягоныя ў бездані:Ён маўляе, - і паўстае буйны вецер, і высока падымае хвалі яго:узыходзяць да неба, ападаюць у бездань; душа іхняя растае ў нягодах;яны кружацца і хістаюцца, нібы п'яныя, і ўся мудрасьць іхняя зьнікае.Але паклікалі Госпада ў скрусе сваёй, і Ён вывеў іх зь нягодаў іхніх.Ён ператварае буру ў цішыню, і хвалі сунімаюцца.І радуюцца, што яны суцішыліся, і Ён прыводзіць іх да жаданае прыстані.Хай славяць Госпада за ласку Ягоную і за дзівосныя дзеі Ягоныя сынам чалавечым!Хай славяць Яго на сходзе народным, і хай славяць Яго ў гурце старэйшынаў!Ён ператварае рэкі ў пустыню і крыніцы вады - у сушу,зямлю пладавітую - у саланчак, за бязбожнасьць тых, што жывуць на ёй.Ён ператварае пустыню ў возера, і зямлю высахлую - у крыніцу вады;і пасяляе там спрагненых, і яны будуюць горад, каб жыць у ім;засяваюць палеткі, садзяць вінаграднікі, якія родзяць ім багатыя плады.Ён дабраслаўляе іх, і яны вельмі памнажаюцца, і ў іх быдла ня менее.Паменшыліся яны, і ўпалі ад прыгнёту, гароты і скрухі;Ён вылівае зьнявагу на князёў, і пакідае іх блукаць у пустыні, дзе дарог няма.А гаротнага выцягвае з гароты, і род ягоны памнажае, як статак авечак.Праведнікі бачаць гэта, і радуюцца, а ўсякае няверства засланяе вусны свае.Хто мудры, той заўважыць гэта, і зразумее ласку Госпада.