Псалтыр, глава 7

Пс 7Песьня-плач, якую Давід сьпяваў Госпаду ў справе Хуса, з племя Веньямінавага.Госпадзе Божа мой! на Цябе спадзяваньне маё; уратуй мяне ад усіх маіх ганіцеляў, і вызвалі мяне;хай ня вырве ён душы маёй, быццам леў, які турзае, калі збаўцы няма.Госпадзе Божа мой! калі што я зрабіў, калі ёсьць няпраўда ў руках маіх,калі я ліхам плаціў таму, хто быў у згодзе са мною, - а я ж ратаваў і таго, хто бяз прычыны стаўся маім ворагам,дык няхай вораг перасьледуе душу маю і дагоніць, і жыцьцё маё хай удратуе ў зямлю, і славу маю хай аберне ў нішто.Устань, Госпадзе, у гневе Тваім; паўстань супраць шаленства маіх ворагаў, прачніся дзеля мяне на суд, які Ты прызначыў,сьціжма людзей стане навокал Цябе; над ёй падыміся ў вышыні.Гасподзь судзіць народы. Судзі мяне, Госпадзе, паводле праўды маёй, паводле беспахібнасьці маёй.Хай суймецца злосьць бязбожных, а справядлівага ўмацуй, бо Ты выпрабоўваеш сэрца й нутрыну, праведны Божа!Шчыт мой у Богу, Які шчырых сэрцам ратуе.Бог - судзьдзя справядлівы і Бог - кожны дзень спаганяе сурова,калі хто не навяртаецца, Ён вострыць Свой меч, напінае Свой лук і цаляе зь яго;рыхтуе яму прылады сьмерці, і вагністымі робіць стрэлы Свае.Вось напраўду зачаў бязбожны, зацяжарыў крыўдаю і ману сабе спарадзіў,капаў дол і выкапаў яго, і ўпаў у яму, якую выкапаў:абернецца злосьць ягоная на ягоную галаву, і зладзейства ягонае на цела ягонае ападзе.Слаўлю Госпада па праўдзе Ягонай і сьпяваю імю Госпада Ўсявышняга.