Псалтыр, глава 80

Пс 80Кіроўцу хору. На Гэцкім інструмэньце. Псальма Асафава.Сьпявайце радасна Богу, цьвярдыні нашай; усклікайце Богу Якава!Вазьмеце псальму, зайграйце на бубне, на арфе з гукам прыемным, на псалтыры;трубеце ў трубу парою маладзіка, у пэўны час, у дзень сьвята нашага;бо гэта закон Ізраілю, пастанова ад Бога Якаўлевага.Ён пастанавіў гэта ў сьведчаньне Язэпу, калі той выйшаў зь зямлі Егіпецкай, дзе пачуў гукі мовы, якое ня ведаў:«Я зьняў з плячэй ягоны цяжар, і рукі ягоныя вызваліліся ад кашоў».У гароце ты паклікаў Мяне, і Я цябе вызваліў; зь сярэдзіны грому пачуў Я цябе; пры водах Мэрывы выпрабаваў цябе.Слухай, народзе Мой, і Я буду сьведчыць табе; Ізраіле! о, калі б ты паслухаў Мяне!Хай ня будзе ў цябе іншага Бога, і не пакланяйся богу чужому.Я Гасподзь, Бог твой, Які вывеў цябе зь зямлі Егіпецкай; разамкні твае вусны, і Я напоўню іх».Але народ Мой ня слухаўся голасу Майго, і Ізраіль не ўпакорваўся Мне;таму Я пакінуў іх упартасьці іхняга сэрца, хай ходзяць паводле намераў сваіх.О, калі б народ Мой слухаў Мяне і Ізраіль хадзіў Маімі шляхамі!Я хутка ўпакорыў бы ворагаў іхніх і павярнуў бы руку Маю на прыгнятальнікаў іхніх;ненавісьнікі Госпада поўзалі б перад імі, а дабрашчасьце доўжылася б заўсёды.Я карміў бы іх тлушчам пшаніцы і насычаў бы іх мёдам са скалы.